«Украбаронпром» прэзентаваў шэраг відаў сучаснага ўзбраення, у тым ліку і мадэрнізаваны ракетны комплекс з радыёлакацыйным абсталяваннем, якое дазваляе выявіць цэль за 300 км і абясшкодзіць яе на адлегласці 30 км. Ён здольны весці агонь па паветраных, марскіх, наземных цэлях, што забяспечыць прыкрыццё ўкраінскіх войскаў як з паветра, так і з мора.

Фота з прэзентацыі «Украбаронпрома» апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў.

Таксама былі прэзентаваныя новыя беспілотнікі, у тым ліку і беспілотнікі-камікадзэ, якія дазваляюць кропкава паражаць пазіцыі праціўніка.

«Новыя айчынныя баявыя модулі для ўкраінскай бронетэхнікі, якія кіруюць знутры кабіны, маюць павышаную дакладнасць вядзення агню. Яны абсталяваныя прыборамі начнога бачання і цеплавізарам, што дазваляе паражаць мэты днём і ноччу», — падпісаў адно з фота Турчынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0