У суботу, 4 красавіка, у мінскай «Чыжоўка-Арэне» выступіў папулярны амерыканскі рок-гурт «30 Seconds To Mars». Музыкі прывезлі праграму «Каханне + палкасць».

Фронтмэн Джарэд Лета радыкальна змяніў імідж напярэдадні старту тура па Усходняй Еўропе. У апошнія тры гады, з часоў, калі ён атрымаў «Оскар» за ролю ў фільме «Даласкі клуб спажыўцоў», Джарэд Лета насіў доўгія валасы і бараду. Цяпер жа ён паўстаў перад публікай коратка стрыжаны (гл. Джарэд Лета прадэманструе ў Мінску свой новы імідж).

Тур па Усходняй Еўропе стартаваў 8 сакавіка ў Сочы. «30 Seconds To Mars» далі 14 канцэртаў у Расіі і нават заехалі ў Сібір. Пасля выступу ў Мінску музыканты адправяцца ва Украіну і Польшчу. Завершацца гастролі 10 красавіка ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?