Паўстанцы-хусіты ў Емене гатовыя сесці за стол перамоваў для ўрэгулявання канфлікту адразу пасля спынення авіяўдараў з боку кааліцыі на чале з Саудаўскай Аравіяй. Пра гэта Reuters паведаміў кіраўнік палітбюро хусіцкага руху «Ансар Ала» Саліх ас-Самад, перадае lenta.ru.

Ён прапанаваў трансляваць перамоўны працэс па тэлебачанні, каб народ Емена ведаў, «хто перашкаджае сканчэнню канфлікту».

Пры гэтым ас-Самад адзначыў, што хусіты выступаюць супраць вяртання ў краіну прэзідэнта Абд Рабу Мансура Хадзі.

Напрыканцы сакавіка кааліцыя на чале з Саудаўскай Аравіяй пачала ваенную аперацыю «Бура рашучасці», накіраваную супраць паўстанцаў-хаўсітаў і прыхільнікаў былога прэзідэнта Еемена Алі Абдалы Салеха. Аб ваенным ўмяшанні прасіў прэзідэнт Йемена Абд Рабу Мансур Хадзі, які пасля перавароту, арганізаванага хаўсітамі, быў вымушаны пакінуць краіну.

Мінулай ноччу авіяцыя кааліцыі, якую ўзначальвае Саудаўская Аравія, зноў бамбіла сталіцу Емена Сану, піша Бі-Бі-Сі. Ваенная аперацыя супраць паўстанцаў-хусітаў працягваецца 11 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?