Зонд-субмарына Icefin зняў відэа жыцця глыбінь мора Роса, распавядае тэхналагічны універсітэт Джорджыі.

На глыбіню ў 500 метраў Icefin пагрузіўся праз свідравіну дыяметрам 30 сантыметраў.

Апарат быў сабраны калектывам універсітэта наўпрост у Антарктыдзе. У снежні мінулага года яго апусцілі праз свідравіну пад 20-метровы ледавік, затым скіравалі да дна мора Роса.

Пад ільдамі Icefin зняў унікальныя кадры жыцця марскіх зорак, губак, анемонаў і іншых антарктычных істот, а датчыкі апарату праназіралі ўзаемадзеянне акіяну і антарктычных ільдоў.

Падрыхтоўка Icefin да спуску. Фота: Georgia Tech via Flickr

Падрыхтоўка Icefin да спуску. Фота: Georgia Tech via Flickr

Тэхнічна апарат здольны спускацца на паўтара кіламетра ўглыб. Для падводнай навігацыі выкарыстоўваецца сваеасаблівы аналаг GPS — сістэма адначасовай лакалізацыі і картаграфавання SLAM.

Па словах кіраўніка праекту Брытні Шмідт, падобная тэхналогія будзе выкарыстоўвацца для пошуку жыцця на іншых планетах, пакрытых ільдамі — напрыклад, на спадарожніку Юпітара Еўропе.

Чытайце таксама:

NASA праверыць Еўропу на наяўнасць незямнога жыцця Навукоўцы даказалі існаванне цёплага акіяна на спадарожніку Сатурна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?