Віцебская абласная Рада партыі БНФ некалькі дзён таму падала заяву ў гарвыканкам на дазвол правядзення пікетаў «Рукі прэч ад палітычных партый!» — на знак салідарнасці з Партыяй камуністаў Беларускай (ПКБ).

Падчас акцый сябры партыі БНФ збіраюцца выкарыстоўваць плакаты, транспаранты, бел‑чырвона‑белыя сцягі, партыйную сімволіку і гукаўзмацняльную апаратуру.

Калі гарвыканкам дазволіць гэта мерапрыемства, пікеты будуць праходзіць напрацягу двух тыдняў — з 15 лютага па 1 сакавіка — з 15 да 17 гадзін у самым цэнтры Віцебска, на плошчы Свабоды.

Яна Ільіна, Народныя навіны Віцебска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0