У чацвер, 9 красавіка, адбудзецца прэзентацыя рамана-падарожжа пісьменніка і мастака Аляксея Талстова «Валацугі».

Прэзентацыя пройдзе ў фармаце прыватнай вечарыны для ўсіх ахвотных, тут будзе мала ўрачыстых прамоў і шмат добрай музыкі ды прыемных размоваў.

Прыходзьце падпісаць кнігу і паціснуць руку яе аўтару, а таксама паслухаць дыджэяў з Delay Sound System i пагутарыць пра доўгую дарогу і непазбежнасць вяртання дадому.

Кнігу можна бясплатна спампаваць на электронным мультылейбле «Пяршак» ці набыць папяровую версію ў Кнігарні «ЛогвінаЎ».

Пачатак а 19-й

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0