У суботу, 11 красавіка, у Галерэі Ў (Мінск, пр-т Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя новых «Імёнаў Свабоды». З удзелам аўтара.

Песні на вершы паэтаў — герояў кнігі — выканае Зміцер Бартосік.

Пачатак а 19-й. Уваход — вольны.

«Імёны Свабоды» – гэта найперш партрэты выдатных сучаснікаў, што зусім нядаўна пакінулі нас. Сярод герояў кнігі — Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Юрась Бушлякоў, Сяржук Вітушка, Арына Вячорка, Генадзь Грушавы, Анатоль Грыцкевіч, Юрый Гумянюк, Віктар Івашкевіч, Арлен Кашкурэвіч, Пятро Марцаў, Таццяна Сапач, Казімір Свёнтак, Віталь Сіліцкі, Галіна Сямдзянава, Міхась Чарняўскі…

Усяго ў кнізе 300 гістарычных партрэтаў герояў беларускай свабоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0