Жыхар адной з вёсак Свіслацкага раёна рознагалоссі з суседам вырашыў урэгуляваць пры дапамозе бензапілы. Незадоўга да гэтага аднавясковец штурхнуў яго маці, а дараваць такія паводзіны мужчына не захацеў.

Падазраванаму 39 гадоў, ён не судзімы, пацярпелы — раней судзімы. Ён ніколі не вызначаўся прыкладнымі паводзінамі, з-за чаго меў праблемы з законам.

Расказ маці пра тое, што яе пакрыўдзіў аднавясковец, выклікаў у мужчыны гнеў. Размахваючы заведзенай бензапілой, мужчына пагражаў адправіць аднавяскоўца на той свет. Праўда, словы засталіся толькі словамі.

Пацярпелы звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Крымінальная справа распачатая за пагрозу забойствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?