Такое меркаванне выказаў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька на анлайн-канферэнцыі «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», якая праходзіць на сайтах БелТА і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
«Дэкрэт быў падрыхтаваны ў тым ліку ў мэтах забеспячэння выканання канстытуцыйнага абавязку грамадзян па ўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў, — сказаў прадстаўнік МПЗ. - На жаль, факты ўтойвання грамадзянамі даходаў ад падаткаабкладання і атрымання ценявых даходаў усё яшчэ маюць месца».
Рэалізацыя дэкрэта будзе садзейнічаць выкараненню такіх негатыўных фактаў, як выплата зарплаты ў канвертах або атрыманне даходаў ад незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці, лічыць Міхаіл Расолька.