Цяперашнія паводзіны Расіі могуць прывесці да таго, што яна паўторыць лёс Германіі пасля Першай і Другой сусветных войнаў.

Пра гэта міністр замежных спраў Латвіі, якая старшынствуе зараз у ЕС, Эдгар Рынкевічс напісаў у сваім Твітары, паведамляюць vesti.lv

«Чым больш я назіраю за сучаснай Расіяй, тым больш прыходжу да высновы, што яна скончыць, як Германскі рэйх пасля абедзвюх сусветных войнаў, і ўжо будзе позна», — напісаў ён.

Твіт Рынкевічса выклікаў вострую крытыку ў Расіі.

Намеснік дырэктара дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі Марыя Захарава нагадала, што менавіта ў Латвіі штогод маршыруюць легіянеры Waffen-SS. «Гэтая краіна не па чутках ведае, што такое Трэці рэйх, таму ніякім еўрарамонтам СС-саўскую сімволіку ня зафарбаваць», — адзначыла яна.

Старшыня камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Аляксей Пушкоў лічыць, што на антырасійскія заявы ўладаў Латвіі варта адрэагаваць дзеяннямі санкцыйнага характару як у дачыненні да палітыкаў, так і ў дачыненні да дзяржавы ў цэлым.

«Калі чалавек афіцыйна прадстаўляе дзяржаву, то дзяржава павінна несці адказнасць за яго словы», - падкрэсліў дэпутат. — Тут ёсць цэлы шэраг магчымасцяў, таму мне здаецца, што мы павінны на гэта адказаць. І не заявамі, а нейкімі крокамі, якія пакажуць, што словы павінны мець цану».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0