Згодна з народнымі вераваннямі лічыцца, што працаваць у гэты дзень вялікі грэх.

Дзеўка касы не пляце, птушка гнязда не ўе, кажа народная прымаўка.

У гэты дзень арханёл Гаўрыіл з’явіўся перад Дзевай Марыяй і паведаміў ёй, што яна народзіць Збаўцу свету.

Дабравешчанне з’яўляецца адным з найважнейшых царкоўных святаў.

Па надвор'і ў гэты дзень варажылі аб леце. Калі на Дабравешчанне халодна, будзе халоднае лета, калі цёпла — то цёпла.

Да Вялікадня застаецца шэсць дзён.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0