Маладая ўсьмешлівая бляндынка любіць забіць «касяк». У належным месцы і ў належны час — за шашачнай дошкай. У чэмпіянаце краіны сярод жанчын, што завяршыўся ў сакавіку, майстарка спорту Марына Разаева зь Віцебску апынулася па-за канкурэнцыяй. Падчас гутаркі шасьціразовая чэмпіёнка Беларусі не бяз гонару згадвае сваё «паўналецьце» — ейны шлях у рускіх шашках доўжыцца акурат 18 гадоў...

Летась Марына ўпершыню выступіла ў першынстве па 100-клеткавых шашках і заняла першае месца, перавыканаўшы норму бала міжнароднай майстаркі. «Ні на што не спадзявалася, стаклеткі — ня мой профіль, выйграла нечакана для ўсіх і для сябе самой», — кажа чэмпіёнка.

Спн.Разаева пайшла па слядох свайго настаўніка Генадзя Барысава — зь нядаўніх часоў сама трэніруе дзяцей. Яна адзначае, што ў апошнія пяць гадоў у краіне расьце масавасьць і канкурэнцыя сярод шашыстаў, асабліва юных. Мабыць, зь Віцебску відно лепш, бо ў Менску трэнэры нам ня раз наракалі, што вучняў шашкі мала цікавяць…

ВР

Ваш ход

Д.Федаровіч — М.Разаева. Менск, 2006. Ход чорных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0