Дасцін Хофман у ролі аўтыста Рэйманда ў фільме «Чалавек дажджу»

Дасцін Хофман у ролі аўтыста Рэйманда ў фільме «Чалавек дажджу»

Карпарацыя Microsoft завершыць у маі праграму па стварэнні працоўных месцаў для аўтыстаў, распавядае The Huffington Post.

Аўтысты маюць унікальныя здольнасці да запамінання інфармацыі і работы з табліцамі ці праграмным кодам, павышаную ўвагу да дэталяў, высокую канцэнтрацыю.

Напачатку праграмы карпарацыя плануе прыняць на асаблівую працу 10 чалавек. Усе яны будуць працаваць у рэдмандскай штаб-кватэры поўны працоўны дзень.

Microsoft ужо мае шэраг вакансій для людзей з абмежаванымі здольнасцямі — каля тысячы месцаў альбо 1% ад усіх вакансій. Але яны не вымагаюць высокай кваліфікацыі і часцей за ўсё не звязаныя з інтэлектуальнай дзейнасцю.

Падобны праект запускала нямецкая карпарацыя SAP — у 2013 годзе яна запланавала ўзяць на працу 650 аўтыстаў, што складзе 1% яе штату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?