Паліцыя Турцыі затрымала падазраваных у нападзе 4 красавіка на аўтобус турэцкай футбольнай каманды «Фенербахчэ».
Напад адбыўся пасля перамогі «Фенербахчэ» ў выязным матчы над клубам «Рызеспорам» з лікам 5:1.
Невядомыя абстралялі аўтобус і закідалі яго камянямі.
Кіроўца аўтобуса з раненнямі твару быў дастаўлены ў бальніцу. Футбалісты і трэнерскі штаб не пацярпелі.
«Фенербахчэ» адмовіўся ад выступаў у нацыянальным чэмпіянаце і кубку краіны да таго часу, пакуль не будуць знойдзеныя ўдзельнікі нападу.