Гурт IOWA дасць канцэрт 6 чэрвеня ў мінскім Prime Hall. Гэта будзе першы вялікі сольны канцэрт гурту ў Беларусі.

На канцэрце гурт выступіць у пашыраным складзе і прадэманструе ўласнае светлавое і відэашоў. Квіткі ад 365 да 665 тысяч.

Апошні на сёння альбом IOWA «Export» быў выпушчаны ў 2014 годзе, але ўсё яшчэ трымаецца ў чартах расійскага iTunes. Плытка была прызнаная найлепшым беларускім поп-альбомам 2014 года на прэміі Experty.by.

***

Гурт IOWA ўтварыўся ў Магілёве ў 2009 годзе. У 2010-м каманда перабралася ў Санкт-Пецярбург, дзе працуе і сёння. Грае рускамоўны поп-рок з элементамі фанку. У 2012 годзе атрымала Нацыянальную музычную прэмію Рэспублікі Беларусь як «Адкрыццё года», у 2015-м на прэміі «Ліра» — прыз За папулярызацыю беларускай музыкі за мяжой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?