Джордж Марцін. Фота: georgerrmartin.com

Джордж Марцін. Фота: georgerrmartin.com

Пісьменнік Джордж Р. Р. Марцін распрацуе супольна з каналам HBO новы фантастычны тэлесерыял, паведамляе The Hollywood Reporter.

Серыял пад чарнавой назвай «Капітан Космас» распавядзе пра лёс пісьменніка, які «піша гісторыі, што ніхто больш не адважыўся бы напісаць». Дзеянне разгорнецца на пачатку эры тэлебачання, у 1949 годзе.

Серыял знаходзіцца на ранняй стадыі распрацоўкі. Пілотную серыю напіша Майкл Касут, вядомы па серыяле «Зорная брама».

Марцін тым часам працуе над шостай кнігай цыклу «Песня лёду і агню» — «Ветры зімы». Пяты сезон «Гульні тронаў», серыялу-экранізацыі цыклу, стартуе на HBO 12 красавіка. Мяркуецца, што «Капітан Космас» не зойме ў пісьменніка шмат часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?