Дэпутат Пятрас Гражуліс прапанаваў узаконіць праграму «Гісторыі барацьбы за свабоду», як абавязковую ва ўсіх школах Літвы.
Ён зарэгістраваў адпаведны праект пастановы.
«Пры цяперашняй геапалітычнай сітуацыі дух патрыятызму — адна з найважнейшых формаў супраціву, а супраціў літоўскага народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць, што доўжыўся дзесяцігоддзямі, сёння забываюць (…) Маладое пакаленне павінна выхоўвацца ў духу патрыятызму і павагі да змагароў за свабоду Літвы і духу незалежнасці», — адзначыў стараста парламенцкай фракцыі «Парадку і справядлівасці».