Тарыфы на пасажыраперавозкі ў бліжэйшы час павышацца не будуць. Пра гэта заявіў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.

Ідзе пошук аптымальных суадносін выдаткаў і тарыфнай палітыкі, на гэта арыентуе кіраўнік дзяржавы, падкрэсліў Анатоль Калінін. Адпаведная задача была пастаўлена сёння на нарадзе аб сітуацыі ў транспартнай галіны, яе праблемах і перспектывах.

«Пераўтварэнне ў тарыфнай палітыцы ў бок павелічэння ў бліжэйшы час, я лічу, не адбудзецца, мы павінны знайсці ўнутраныя рэзервы», — сказаў намеснік прэм'ер-міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?