Распрацоўшчык і выдавец відэагульняў Blizzard адключыў у Крыме сервіс Battle.net, неабходны для выкарыстання World of Warcraft, Diablo 3 і іншых гульняў кампаніі, паведамляе «Новый Крым».

«Вы атрымалі гэты ліст таму, што ў сувязі з гандлёвымі абмежаваннямі ў дачыненні да Крымскага рэгіёну мы вымушаныя прыпыніць доступ да вашага ўліковага запісу Battle.net. Усе бягучыя падпіскі будуць скасаваныя», — такі тэкст атрымліваюць жыхары Крыма.

У лісце адзначаецца, што доступ да ўліковых запісаў могуць вярнуць у выпадку скасавання санкцый супраць Расіі і Крыма.

***

Закон пра санкцыі супраць Расіі быў падпісаны прэзідэнтам ЗША 18 снежня 2014 года. Мінфін ЗША даў амерыканскім кампаніям час да 1 лютага 2015 года на прыпыненне адносін з крымскімі кліентамі.

Раней свае сэрвісы адключылі ці абмежавалі ў Крыме Apple, Google, PayPal і Steam.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?