У Архангельскай вобласці на Северадзвінскім суднарамонтным заводзе «Зорачка» адбылося ўзгаранне на атамнай падлодцы. Гэта спушчаная на ваду ў 1992 годзе АПЛ Паўночнага флота К-266 «Арол» праекту 949А (шыфр «Антэй»).

ТАСС

ТАСС

Пажар на АПЛ «Арол» пачаўся каля 14.00 пры правядзенні агнявых работ, паведамляе ria.ru. Ядзернае паліва і зброю з падлодкі выгрузілі яшчэ да пачатку рамонту. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Па словах прадстаўніка Аб'яднанай суднабудаўнічай карпарацыі Іллі Жытомірскага, цяпер ідзе «падрыхтоўка да запаўнення дока вадой, што павінна прывесці да канчатковага тушэння лодкі». Затапленне дока, у якім знаходзіцца лодка, можа заняць каля пяці гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0