Жанр: драма, ваенны
Рэжысёр: Расэл Кроў
У ролях: Расэл Кроў, Вольга Курыленка, Джай Кортні, Ізабель Лукас, Дэйман Хэрыман, Жаклін МакКензі, Раян Кор, Меган Гэйл, Джэм Йылмаз, Йылмаз Эрдаган
Аўстралія, Турцыя, ЗША, 111 хв.
Адзнака: 7,5

1919 год. Аўстралійскі фермер Конар, які спецыялізуецца на пошуку вады і рые калодзежы сваімі рукамі, адпраўляецца ў далёкую Турцыю, каб знайсці сваіх трох сыноў і пахаваць іх на радзіме, побач з маці. Яны лічацца зніклымі пасля бітвы каля Галіпалі, адной з самых крывавых бойняў Першай сусветнай (часткі кампаніі Антанты 1915—1916 гадоў, накіраванай на выцясненне Асманскай Імперыі з арэны вайны).

Не атрымаўшы афіцыйнага дазволу, Конар усё-ткі адпраўляецца ў Галіпалі, каб знайсці месца гібелі сыноў. Ад маёра Хасана ён даведаецца, што яго старэйшы сын Артур, магчыма, яшчэ жывы…

Рэжысёрскі дэбют аскараноснага аўстралійскага акцёра Расэла Кроў («Гульні розуму» (2001), «Гладыятар» (2000)), які летась выканаў галоўную ролю ў стужцы «Ной» Аранофскі, стварыў свой уласны праект.

Сюжэт заснаваны на рэальных гістарычных падзеях — сцэнарысты вывучалі ваенную літаратуру, лісты і дзённікі салдат часоў Першай сусветнай. Але фабула выдуманая. Стужка атрымалася дынамічная, у меру драматычная, дэталёвая і яскравая. Супраца з Турцыяй дазволіла паказаць асманскі каларыт і іншы погляд на вайну, што выяўляе асноўную адметнасць фільма. Каманда праекта і большасць акцёраў — аўстралійскага паходжання, ролі прадстаўнікоў Асманскай Імперыі выканалі турэцкія акцёры. Галоўную ролю выканаў сам Расэл Кроў, вядучую жаночую роль — украінка Вольга Курыленка. У стужцы таксама зняліся ўласныя конь і сабака Кроў, апошняму для здымак нават давялося схуднець.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?