У Мінску ўстанаўліваюцца новыя фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, якія прадастаўляюцца насельніцтву і субсідуюцца дзяржавай.

Пра гэта гаворыцца ў рашэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 19 сакавіка 2015 г. №681 «Аб некаторых пытаннях ўстанаўлення тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі», апублікаваным 8 красавіка на Нацыянальным прававым партале.

Фіксаваны тарыф на тэхнічнае абслугоўванне 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц склаў Br958,5 (замест Br947,1), водазабеспячэнне - Br1453 за 1 куб.м (раней - Br1435,8), каналізацыю - Br970 за 1 куб.м (раней - Br958). Плата за карыстанне ліфтам павысілася з Br6579 да Br6658. Тарыф на паслугі па капітальным рамонце жылога дома не змяніўся і складае Br837,5 за 1 кв.м.

Гэта рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?