У саракавіны з дня гібелі расійскага апазіцыянера Барыса Нямцова тэлеканал «Дождь» зладзіў марафон, прысвечаны ўшанаванню яго памяці пад назвай «Нямцоў мост».

Удзел у ім прыняў і ўкраінскі гурт «Океан Ельзи» на чале са спеваком Святаславам Вакарчуком, які выканаў песню «Надзея» на рускай мове.

Перад тым як выканаць песню, Вакарчук адзначыў, што апошні раз, калі ён бачыў Барыса Нямцова, той быў ва ўкраінскай вышыванцы і прыехаў на канцэрт украінскага гурту паслухаць украінскія песні.

«Цяпер мне б хацелася праспяваць рускую песню на знак аб нашай дружбе, у знак таго, што ёсць рэчы, якія важней, чым адлегласць, важней, чым час. Адна з маіх любімых песень дзяцінства», - сказаў лідар калектыву Святаслаў Вакарчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?