У мінулым годзе самаму вядомаму гурту Украіны «Акіян Эльзы» споўнілася 20 гадоў. З гэтай нагоды музыкі зладзілі вялікі юбілейны тур па гарадах Украіны, Еўропы і Амерыкі. Не забыліся і на Беларусь — у лістападзе адгрымеў канцэрт у «Мінск-арэне».

У красавіку музыкі ОЕ зноў прыязджаюць у нашу краіну і запрашаюць усіх сваіх прыхільнікаў на серыю канцэртаў «Акіян Эльзы»: усе буде добре! », якія пройдуць у Гомелі, Віцебску, Гродне і Брэсце.

Юбілейны тур пройдзе ў найлепшых традыцыях музыкаў: яны выканаюць асаблівую, настальгічную праграму, у якую ўвойдуць усе галоўныя хіты групы. Са сцэны прагучаць знакамітыя «Без бою», «Вiще за неба», «Я так хачу», «Така, як ты», «Квiтка», «Усе буде добре».

Кажучы пра гэты юбілейнм туры, фронтмэн гурту Святаслаў Вакарчук адзначыў: «У гэтыя няпростыя часы нам вельмі важна быць разам. Мы хацелі, каб творчыя святы з нагоды 20-годдзя гурту сталі своеасаблівым вынікам не толькі для нас, але і для пакалення, якое вырасла за гэтыя два дзясяткі гадоў».

Расклад канцэртаў:

26 красавіка — Гомель, Лядовы Палац, 19.00 (квіткі: 320000 - 640 000, танцпол 480.000);

27 красавіка — Віцебск, Лядовы Палац, 19.00 (квіткі: 320000 - 550000, танцпол

29 красавіка - Гродна, Лядовы Палац, 19.00 (квіткі: 390000 - 690 000, танцпол 490.000);

30 красавіка — Брэст, Лядовы Палац, 19.00 (квіткі: 290000 - 590 000, танцпол 370.000).

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 8 (029) 650-11-33.

Квіткі даступныя на сайтах allstars.by, ticketpro.by, bileti.by і ў распаўсюджвальнікаў у:

Гомель — 029 637 16 70, 029628 95 43;

Віцебск — 029 712 11 11;

Брэст — 033 337 49 70, 0162 41 92 51;

Гродна — 029 2333771.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0