Супрацоўнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта паведамляюць, што абраны рэктар Дэвід Полік адмовіўся займаць гэтую пасаду. Прычына — донары ўніверсітэта абрэзалі ягоны заробак утрая проці таго, які ён атрымліваў у якасці выканаўцы абавязкаў рэктара.

Апаненты крытыкавалі Поліка і ягонага сябра, прэзідэнта ЕГУ Анатоля Міхайлава, за празмерныя выдаткі на менеджмент. Паводле некаторых звестак, заробак Поліка ўтрая перавышаў заробак рэктара Віленскага ўніверсітэта, які нашмат большы.

ЕГУ пакуль не дае афіцыйнай інфармацыі пра вынікі выбараў рэктара. 

Лідары беларускай акадэмічнай і грамадзянскай супольнасці заклікалі адмяніць цяперашнія выбары і прызначыць новыя, з празрыстай працэдурай. Таксама яны заклікалі абраць рэктарам беларуса і зрабіць ЕГУ больш беларускім.

Краіна, якая дала прытулак ЕГУ, Літва, бачыла патэнцыйным рэктарам прафесара Віленскага ўніверсітэта літоўца, напрыклад, прафесара Раймундаса Лапату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?