Delfi.lt

Delfi.lt

У бліжэйшыя суткі, 9 красавіка, атмасферны ціск вырасце і ўзмоцніцца ўплыў антыцыклону з цэнтрам над Польшчай. Чакаецца пераменная воблачнасць. У асноўным без ападкаў, толькі ноччу месцамі па паўднёвым усходзе кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег), Вецер паўночна-заходні парывісты, па паўночным усходзе моцны парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2.. + 3°С, максімальная днём +8.. + 14°С.

У наступныя двое сутак, 10-11 красавіка, надвор'е ў Беларусі абумовяць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Чакаецца без ападкаў і далейшае павышэнне тэмпературы.

10 красавіка ноччу -1.. + 5°, днём +12.. + 18°С; у суботу, 11 красавіка, тэмпература паветра ўначы 0.. + 5°, днём +15.. + 20°С. Вецер заходні ўмераны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?