Браты Андрэй і Сяргей Касьціцыны правялі гэтай ноччу бліскучы матч супраць «Вашынгтон Кэпіталс» у рамках рэгулярнага першынства НХЛ. Андрэй закінуў адну шайбу, якая стала для ўжо пятнаццатай у розыгрышы. Малодшы ж брат, апроч закінутай шайбы, пятай у сэзоне, аддаў яшчэ і галявую перадачу.

Шкада, што “Манрэаль” не падтрымаў парывы беларускіх легіянэраў, канадцы прайгралі ў овэртайме “сталічнікам” – 4:5.

***

Прайшлі чарговыя матчы і ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі. Вось іх вынікі:

“Керамін” (Менск) – “Берасьце” 6:2;

“Хімвалакно” (Магілёў) – “Нёман” (Горадня) 5:1;

“Віцебск” – “Дынама” (Менск) 5:2;

“Хімік-СКА” (Наваполацак) – Юнацтва (Менск) 0:1 (па булітах).

Менскі “Керамін” працягвае ўпэўнена лідзіраваць у чэмпіянаце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?