Выява: disneypicture.net

Выява: disneypicture.net

Студыя Disney анансавала яшчэ адну кінаадаптацыю класічнага мультфільма, «Пінокіа», паведамляе The Hollywood Reporter.

Сцэнар паводле казкі Карла Калодзі 1883 года напіша Пітэр Хеджэс, вядомы па сцэрары «Мой хлопчык», за які быў намінаваны на «Оскар».

Больш пра фільм пакуль нічога не вядома.

Гэта не першая спроба перазняць «Пінокіа». У 2008 годзе Гільерма дэль Тора распрацоўваў лялькавы фільм з удзелам Тома Уэйтса ў ролі Пінокіа, але праект быў спынены праз праблемы з фінансаваннем.

У пачатку 90-х Фрэнсіс Форд Копала спрабаваў экранізаваць «Пінокіа» на студыі Warner, але здымкі зацягнуліся і выліліся ў суд з рэжысёрам.

Warner спрабавала адрадзіць праект у 2010 годзе з Робертам Даўні-малодшым у ролі галоўнага злодзея (да праекта нават прыпісвалі Ціма Бёртана), але пасля першага анонсу новых звестак пра здымкі не з’явілася.

Арыгінальны «Пінокіа» быў другім поўнаметражным анімацыйным фільмам Disney пасля «Беласнежкі». Яго вытворчасць стартавала ў 1938 годзе, у пракат мультфільм выйшаў у 1940-м. Мультфільм атрымаў два «Оскары». Арыгінальная казка была заўважна перапрацаваная, стала меней змрочнай.

Багата алюзій на «Пінокіа» заўважалі ў фільме Стывена Спілберга (і «завочна» Стэнлі Кубрыка) «Штучны інтэлект» 2001 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?