Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні таварыскага матчу маладзёжных зборных Англіі і Беларусі 11 чэрвеня, паведамляе сайт bff.by.
Ужо вядома, што матч адбудзецца ў раёне Бірмінгема. Дакладнае месца правядзення, стадыён і час пачатку матчу будуць вызначаныя ў бліжэйшы час.
А пакуль каманда Ігара Кавалевіча рыхтуецца да таварыскага паядынку супраць зборнай Украіны, які пройдзе 15 красавіка ў Кіеве.
0
0
0
0
0
0