Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі разглядзела на гэтым тыдні ў другім чытанні федэральны бюджэт і прыняла папраўкі, згодна з якімі выдаткі на войска будуць скарочаныя на 157 млрд расійскіх рублёў (каля $3 млрд), паведаміла агенцтва РИА Новости

Прычыны скарачэння не паведамляліся.

Першапачаткова на «Нацыянальную абарону» было запланавана аддаць 3,274 трлн рублёў ($65 млрд).

У асноўным скарочаныя выдаткі на пададдзелы «Узброеныя сілы РФ» — у памеры 99,7 млрд рублёў. У выніку на войска Расія аддае 20,5% федэральнага бюджэту.

Раней расійская газета «Коммерсант» паведамляла, што узброеныя сілы Расіі не могуць сабе дазволіць замовіць да 2020 года запланаваныя 52 найноўшыя знішчальнікі Т-50 ПАК ФА пятага пакалення. 

Беларусь аддае на абарону ў 2015 годзе ўсяго 8 трлн беларускіх рублёў (каля $530 млн) — прыкладна 5,7% бюджэту. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?