Апошні тыдзень хадзілі ўпартыя чуткі пра арышт кіраўніка Камітэту дзяржкантролю Зянона Ломаця. Іх не спыніў нават удзел сп.Ломаця ў студзеньскім паседжаньні калегіі КДК. Між тым сёньня Ломаць бярэ ўдзел у супольным паседжаньні КДК і Падліковай палаты Расеі. Якая ж крыніца гэтых чутак адносна чыноўніка, які летась стаў ледзьве не асабістым ворагам Камітэту дзяржаўнай бясьпекі? Іх маглі спарадзіць іншыя чуткі – пра тое, што пад арышт трапіў зяць Ломаця, якога абвінавацілі ў махінацыях з крэдытамі. Праўдай яны акажуцца ці не, ці яны адлюстроўваюць толькі нечыя “высока пастаўленыя” прагненьні, яны даносяць да нас гул вялікае таўкатні вакол дзяржаўнай уласнасьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?