Беларускія хакеісты саступілі зборнай Даніі ў рамках серыі таварыскіх матчаў напярэдадні чэмпіянату свету ў Чэхіі. Лік сустрэчы - 1:3 (1: 2, 0: 0, 0: 1).

Ужо на 6-й хвіліне Элер вывеў гаспадароў наперад, але неўзабаве Артур Гаўрус зраўняў лік. Пасля гэтага закідвалі датчане.

Паўторны матч гэтых каманд пройдзе 11 красавіка ў Даніі.

Чэмпіянат свету па хакеі пройдзе з 1 па 17 мая ў чэшскіх Празе і Остраве.

Зборная Беларусі згуляе ў групе (храналагічна) са Славеніяй, Славакіяй, Даніяй, ЗША, Расіяй, Фінляндыяй, Нарвегіяй. Першая гульня — 2 мая са Славеніяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0