Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі 10, 11 і 12 красавіка здзейсніць богаслужэнні ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Так, 10 красавіка, у Вялікую Пятніцу, іерарх узначаліць у 14.00 чын вынасу плашчаніцы, а ў 18.00 — вячэрняе богаслужэнне з чынам Пахавання.

11 красавіка, у Вялікую суботу, мітрапаліт адслужыць Боскую літургію. Пачатак набажэнства ў 9.00. У 23.00 прадстаяцель БПЦ узначаліць служэнне Усяночнай.

У свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення (12 красавіка) Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі правядзе велікодную ютрань і Боскую літургію. Пачатак набажэнствы ў 00.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?