Ці здолее мінскае «Дынама» (ці іншая каманда) спыніць гегемонію БАТЭ? фота Tut.by

Ці здолее мінскае «Дынама» (ці іншая каманда) спыніць гегемонію БАТЭ? фота Tut.by

Сёння стартуе 25-ы чэмпіянат Беларусі. У параўнанні з папярэднім сезонам турнір змяніў фармат - 14 камандаў згуляюць у два колы, кожная каманда правядзе 26 гульняў. Скончыцца турнір 8 лістапада.

Апошнія 9 сезонаў, з 2006 года, чэмпіёнам станавіўся БАТЭ. У 2005 годзе чэмпіёнам быў «Шахцёр».

Усяго БАТЭ перамагаў у чэмпіянаце 11 разоў, 7 разоў чэмпіёнам станавілася мінскае «Дынама» (у пачатку 1990-х і 2004 г.), 2 разы перамагала «Славія» (МПКЦ), па адным разе ўладальнікамі трафея былі «Днепр», «Белшына», «Гомель» і «Шахцёр».

Сёння пройдзе два матчы: «Гомель» — «Белшына» (18:30), БАТЭ — «Славія» (19:00), матч у Барысаве будзе паказаны на тэлеканале «Беларусь-5».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0