Палярнае ззянне. Фота: onebigphoto.com

Палярнае ззянне. Фота: onebigphoto.com

Палярныя ззянні для жыхароў Зямлі можна ствараць штучна, пішуць навукоўцы ў часопісе Journal of Geophysical Research.

З дапамогай кампактнага паскаральніка элементарных часцінак Compass, распрацаванага ў амерыканскай Нацыянальнай лабараторыі паскаральнікаў, можна праводзіць даследаванні часцінак у верхніх пластах атмасферы.

Пабочны эфект даследаванняў з паскаральнікам Compass — самыя сапраўдныя палярныя ззянні.

Compass у тры разы больш магутны за ўжо запушчаныя на арбіту паскаральнікі часцінак. Энергія праменя, які апарат скіруе на Зямлю з вышыні 300 км, можа дасягаць 10 электронвольт за імпульс у 0,1 мікрасекунды.

Такія магутнасці патрэбныя для даследавання магнітнага поля Зямлі і вывучэння геамагнітных бураў, а таксама даследаванняў элементарных часцінак.

Пабочны эфект ад яго стрэлаў у тым, што «разагнаныя» малекулы створаць у атмасферы палярнае ззянне. Натуральныя палярныя ззянні ўтвараюцца падобным чынам, але ад часцінак сонечнага ветру, што ўзаемадзейнічаюць з верхнімі пластамі атмасферы.

Тэарэтычна, прамяні Compass могуць нават утварыць экзатычныя віды маланак.

Пакуль Compass ёсць толькі праектам, але навукоўцы кажуць аб магчымасці і мэтазгоднасці яго стварэння. Аб магчымасці стварэння палярных ззянняў «па замове» ў артыкуле не пішуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?