Тая самая сукенка. Пра яе колер у 2000 годзе ніхто не спрачаўся. Фота: huffingtonpost.com

Тая самая сукенка. Пра яе колер у 2000 годзе ніхто не спрачаўся. Фота: huffingtonpost.com

Старшыня рады дырэктараў Google Эрык Шміт распавёў на Project Sindicate гісторыю папулярнага сэрвісу Google — пошуку па карцінках.

У 2000 годзе нельга было проста «загугліць» фота Джэніфер Лопес і атрымаць у выдачы адно карцінкі — карыстальнік бачыў толькі тэкставыя спасылкі і мусіў адгадваць, дзе знойдзе патрэбнае фота.

А фота Джэніфер Лопес у зялёнай сукенцы карыстальнікам было патрэбнае. На цырымоніі «Грэмі» ў 2000 годзе спявачка з’явілася ў нечым падобным да паўпразрыстага халату на голае цела. Сукенка ад Versace, як кажуць сёння, «узарвала інтэрнэт» — запыт «JLo green dress» стаў самым папулярным за ўсю гісторыю Google на той час (хоць Джэй-Ло тады «Грэмі» не атрымала).

Сёння адшукаць фота Джэй-Ло лёгка — хоць з сукенкай, хоць без

Сёння адшукаць фота Джэй-Ло лёгка — хоць з сукенкай, хоць без

Каб запусціць пошук па карцінках у 2001 годзе, Google скарыстаўся тэхналогіяй распазнавання выявы праз нейронныя сеткі. На самой справе, Google аналізаваў не толькі і не столькі саму выяву — карцінкі шукаліся па назве, кантэксце старонкі, EXIF-звестках здымку.

Але сёння тэхналогіі дазваляюць распазнаваць і самі выявы. Напрыклад, адрозніць аўтобус ад слана. Такія тэхналогіі дапамогуць не толькі тым, хто хоча паглядзець на Джэніфер Лопес, але і тым, хто праводзіць хірургічныя аперацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?