На станцыі метро «Інстытут культуры» раніцай 10 красавіка памёр мужчына, паведаміў прэс-сакратар дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн» Андрэй Кузьмін. 

Паводле яго слоў, гэта здарылася ў 8.26. Мужчыне 1962 года нараджэння стала кепска, і ён памёр. Хутчэй за ўсё, прычынай смерці быў сардэчны прыступ. 

Гэта ўжо другая смерць у метро на гэтым тыдні. Як паведамлялася, на станцыі «Пралетарская» раніцай 6 красавіка памёр пенсіянер. Мужчына 1932 года нараджэння выйшаў з цягніка, адчуў сябе блага і ўпаў на платформу. Медыкі не здолелі яго рэанімаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?