Фота з фэйсбука Антона Матолькі

Фота з фэйсбука Антона Матолькі

Фатограф Антон Матолька атрымаў адказ ад старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзько адносна выкарыстання яго здымкаў.

У Белтэлерадыё сцвярджаюць, што здымкі былі размешчаныя ў вольным доступе ў інтэрнэце, прэтэнзіі аб «скраданні» фота лічаць неабгрунтаванымі. «Хай будзе суд», — каментуе Матолька на Facebook.

На наступным тыдні Матолька збіраецца сустрэцца з адвакатам і сабраць матэрыялы для суду.

У сакавіку Матолька пабачыў свае здымкі паўночнага ззяння ў навінах на канале «Беларусь-1». Аўтарства фатографа не было пазначанае, як сцвярджае Матолька, здымкі былі выкарыстаныя без дазволу.

Фатограф звяртае ўвагу на тое, што публічна забараняе выкарыстоўваць свае здымкі, выкладзеныя ў блогу, без дазволу і пазначэння аўтарства.

Ён прапануе выплаціць яму 10 млн за маральную шкоду праз парушэнне немаёмасных правоў (на аўтарства і імя) і 5,4 млн за парушэнне маёмасных правоў на тры здымкі, а таксама публічна прынесці прабачэнні.

Белтэлерадыё спасылаецца на закон «Аб аўтарскім праве», што дазваляе перадаваць у эфір звесткі, размешчаныя ў інтэрнэце для агульнага азнаямлення, калі тое не было спецыяльна забаронена праваўладальнікам. Давыдзько, як вынікае з ліста, не прызнае забарону Матолькі — любы здымак, размешчаны ў блогу, нібы становіцца проста інфармацыяй для агульнага азнаямлення.

Глядзіце таксама: Фота паўночнага ззяння ў сакавіку 2015 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?