Матчамі ў Барысаве і Гомелі 10 красавіка стартаваў 25-ы чэмпіянат Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.

Дзейны чэмпіён БАТЭ выйграў у дэбютанта, мазырскай «Славіі» — 1:0 (Младэнавіч, 36), а «Гомель» быў мацнейшым за бабруйскую «Белшыну» — 2:0 (Цяслюк, 16, Сітко, 34).

У суботу адбудуцца сустрэчы «Нёман» (Гродна) — «Дынама» (Мінск), «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — «Дынама» (Брэст), «Мінск» — «Нафтан» (Наваполацк), «Граніт» (Мікашэвічы) — «Віцебск» і «Шахцёр» (Салігорск) — «Слуцк».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?