Экс-дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан плануе ў нядзелю аб'явіць аб сваім намеры балатавацца на пасаду прэзідэнта, паведамілі ў пятніцу адразу некалькі амерыканскіх СМІ.
Чакаецца, што яна абвесціць пра гэта праз сацыяльную сетку.
67-гадовая жонка экс-прэзідэнта Біла Клінтана затым накіруецца ў Аёву і Нью-Гэмпшыр на першыя праймерыз да выбараў 2016 года.
Былая першая лэдзі ЗША балатавалася на пост прэзідэнта ў 2008 годзе і ўжо цяпер лічыцца сур'ёзным кандыдатам на вылучэнне ад Дэмакратычнай партыі.
Чакаецца, што Клінтан апублікуе відэа, у якім выкладзе галоўныя тэмы яе прэзідэнцкай кампаніі.