Жыватворны (дабрадзейны) агонь «сышоў» у Храме Труны Гасподняе ў Ерусаліме. «Цуд сыходжання агню» адбыўся каля 14:20 пасля малітваў патрыярха Ерусалімскага Феафіла III і тысяч паломнікаў з усяго свету.
Ерусалімскі патрыярх перадаў агонь тым, хто знаходзіўся ў храме, пасля чаго ён за лічаныя хвіліны быў распаўсюджаны сярод тых, хто чакаў на вуліцы.
Жыватворны агонь сёння будзе дастаўлены ў Мінск у 21:55.
У нядзелю праваслаўны свет, а таксама шэраг грэка-каталіцкіх цэркваў святкуе Вялікдзень.
Многія ў праваслаўнай царкве крытыкуюць «цуд сыходжання агню» як захаванае з Сераднявечча шарлатанства.
0
0
0
0
0
0