12 красавіка праваслаўныя некалькіх краін, а таксама ўніяты Украіны святкуюць Вялікдзень. Традыцыйна ў гэты дзень людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: «Хрыстос уваскрос!» І адказваюць на тое: «Сапраўды ўваскрос!»

Урачыстыя багаслужбы праходзяць ва ўсіх цэрквах Беларусі.

Каталікі і пратэстанты адсвяткавалі Вялікдзень тыдзень таму.

Вялікдзень — найбольшае свята года, дзень, калі разам збіраюцца сем’і, а таксама дзень, перад якім людзі парадкуюць і пасля якога, на Радаўнічныя дні, наведваюць родавыя магілы.

Вялікдзень — свята, якое нагадвае нам пра нашу хрысціянскую веру, пра перамогу Жыцця Вечнага над смерцю.

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

* * *

Выкарыстайце акенца для каментароў, каб павіншаваць сваякоў, сяброў, знаёмых з Вялікаднем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0