На вуліцы Бехцерава ў Заводскім раёне а 4.18 прарвала магістральную цеплатрасу. Без гарачай вады і ацяплення засталіся 463 шматкватэрныя жылыя дамы, 24 садкі, 13 школаў.

А 10.53 гарачае водазабеспячэнне і ацяпленне было адноўлена ў поўным аб'ёме па абвадным сетках і пачаты раскопкі месца пашкоджання і адпампоўка вады ў ліўневую каналізацыю.

Цеплазабеспячэнне па асноўнай схеме мелі аднавіць яшчэ ў нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0