У Мінск апоўдні з паўднёвага захаду прыйшла паласа дажджу. Пасля праходжання фронту тэмпература ўпала на шэсць градусаў (да +9,5).

Твітар Белгідрамета паведамляе, што сёння да 19 гадзіны на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Мінску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м / с. Днём 13 красавіка (панядзелак) у многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

На панядзелак таксама прагназуюцца дажджы, месцамі навальніцы. Днём ад +8 па паўночным захадзе да +16 па паўднёвым усходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0