У Мінску на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў сёння абмяжуюць рух транспарту з-за правядзення трэніровак зводнай роты ганаровай варты па падрыхтоўцы да правядзення парада, прысвечанага 70-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Акрамя таго, у сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі растлумачылі, што рух усіх відаў транспартных сродкаў, у тым ліку і наземнага грамадскага транспарту, на гэтым жа ўчастку будзе абмяжоўвацца 15, 17, 20, 22, 24, 26, 28, 30 красавіка і 1 мая.

ДАІ рэкамендуе аўтамабілістам загадзя планаваць маршрут аб'езду з улікам змяненняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?