Пераможцы «Алоўка». Фота: ДДВідео
У суботу, 11 красавіка ў мінскай прасторы Space прайшла цырымонія ўручэння прэмій «Аловак» найлепшым беларускім блогерам.
У 10 намінацыях перамаглі адукацыйныя, забаўляльныя і фотапасты. Аналітычных і палітычных намінацый не было. З 10 пастоў-пераможцаў два — па-беларуску.
Пераможцы па намінацыях:
- Беларусь: azarkinm, пост «Маршрут выхаднога дня».
- Ежа: kirilife, пост «Хороший стейк? Легко!».
- Здаровы лад жыцця: antoshk, пост «Хайлайн в Раубичах».
- Прыгажосць: asia_paplausk, проект «ДевиЖЖник».
- Адно фота: tomkad, одно фото.
- Мінск: maxim_nm, пост «Каменная горка».
- Падарожжы: svby, пост «Самалiлэнд».
- Сям’я: dbnfkbr, пост «Хитрый папа».
- Тэхналогіі: kiri2ll, пост »«Новые горизонты» приступают к изучению Плутона».
- Хобі: airevgeny, пост «Исследование аномальных зон Беларуси«.
Асобны прыз ад генеральнага партнёра прэміі, мабільнага аператара МТС атрымаў letohin за пост «Техника в путешествиях».
Пераможца ў намінацыі «Адно фота», здымак tomkad. Глядзець у вялікім разрозненні