Здарэнне адбылося 11 красавіка каля 17.30 у Гарадзеі.
П'яны 25-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці, не маючы права кіравання транспартным сродкам (пасведчання няма), на аўтамабілі Hyundai пры здзяйсненні манеўру левага павароту выехаў на паласу сустрэчнага руху за межы праезнай часткі.
Там ён здзейсніў наезд на малалетніх пешаходаў, якія ішлі ў суправаджэнні бацькоў.
У выніку ДТЗ адзін хлопчык, 2009 года нараджэння, з закрытым пераломам сцягна са зрушэннем шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне, а другі хлопчык, 2012 нараджэння, з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне.
Нясвіжскім РаСК у дачыненні да кіроўцы заведзена крымінальная справа па ч.4 арт.317 КК Беларусі.