rbc.ua
Роўна год таму, 13 красавіка 2014 г., Рада нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны абвясціла пра пачатак правядзення антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) ва ўсходняй частцы Украіны.
Гэта рашэнне было прынята ў адказ на прарасійскія беспарадкі ў шэрагу гарадоў Данецкай і Луганскай абласцей, у прыватнасці, на спробы незаконных узброеных груп захапіць адміністрацыйныя будынкі і сілавыя структуры.
Паводле звестак ААН, у выніку баявых дзеянняў на Данбасе за год загінулі больш за 6 тыс. чалавек. Колькасць асоб, якія вымушана пакінулі свае дамы, склала каля 2 млн чалавек, з якіх каля 1,2 млн жыхароў Данбаса пераехалі ў іншыя рэгіёны Украіны, а больш за 700 тыс. — у Расію.
Дакладныя страты як з боку сілаў АТА, так і з боку сепаратыстаў пакуль невядомыя. Паводле папярэдніх дадзеных Генеральнага штаба, страты Узброеных сіл Украіны склалі каля 1,7 тыс. вайскоўцаў.
Расія афіцыйна не прызнае свайго ўдзелу ў канфлікце на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей. Аб доказах расійскай вайсковай прысутнасці на Данбасе заяўляла і кіраўніцтва Украіны і прадстаўнікі НАТА.
З-за агрэсіі Расеі супраць Украіны шэраг краін свету увёў супраць РФ эканамічныя санкцыі.