ТБМ працягвае абвешчаны конкурс артыкулаў у Вікіпедыю на тэму «Гуманітарныя навукі. Персаналіі». Артыкулы на конкурс можна дасылаць да 15 чэрвеня 2015 г.; а пераможца атрымае галоўны прыз – планшэт. Іншыя прызы: электронная кніга і флэшка.

УМОВЫ КОНКУРСУ АРТЫКУЛАЎ У ВІКІПЕДЫЮ ГЛЯДЗІЦЕ ТУТ.

Але атрымаць планшэт – не галоўная нагода. І гэта – той самы выпадак, калі ўдзел, бадай, важнейшы за перамогу. Сам удзел ужо ёсць перамогай – нашай супольнай перамогай.

Кожны з нас ёсць спецыялістам у сваёй прафесіі. Кожны мае нейкае захапленне – ад вырошчвання хатніх раслінаў да парашутнага спорту – пра якое, пэўна, можа з імпэтам распавядаць не адну гадзіну.

І кожны з нас проста абавязаны напісаць артыкул у Вікіпедыю!

Навошта? Каб па-беларуску можна было знайсці ўсё! Ну і, вядома, каб атрымаць планшэт.

Каб навуковыя артыкулы беларускай Вікіпедыі можна было выкарыстоўваць замест падручнікаў – не толькі школьных, але і ўніверсітэтскіх. І гэта не перабольшванне: такая практыка ўжо замацавалася ў некаторых краінах.

Прадбачым першае пытанне: «А што рабіць, калі я не ўмею пісаць артыкулы ў Вікіпедыю?» Адказ на яго можа быць толькі адзін: вучыцеся! Гэта проста. Вам у дапамогу – даведка Вікіпедыі. Таксама вы ў любы момант можаце звярнуцца па параду да арганізатараў.

Калі ўзнікне такая патрэба, ТБМ арганізуе навучальны занятак; галоўнае – паведаміце нам пра гэта: напішыце на пошту ТБМ [email protected], дашліце паведамленне ў суполкі Таварыства ў сацыяльных сетках.

Дык стварайма беларускамоўную прастору разам!

Артыкулы можна будзе дасылаць на конкурс да 15 чэрвеня 2015 года. І зычым вам атрымаць галоўны прыз!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?