Грамадства99

Міколу Статкевіча чакае новы суд

«Адміністрацыя калоніі вырашыла, што ён настолькі «не стаў на шлях выпраўлення» і «мае намер весці злачынны лад жыцця», што яго далейшае ўтрыманне ў гэтай высокамаральнай установе немагчымае», — напісала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Марына Адамовіч, жонка палітвязня Міколы Статкевіча.

«Таму 9 красавіка нейкая там камісія ў шклоўскай ПК-17 вырашыла адправіць яго на турэмны рэжым да канца тэрміну. Калі суд, мне невядома. Якія-небудзь падрабязнасці таксама. Ведаю толькі, што на сёння ў яго 13 спагнанняў, з якіх 10 — за «адмову ад працы», — патлумачыла яна.

Па словах Марыны Адамовіч, Мікола Статкевіч знаходзіцца ў памяшканні без дзённага святла, яму дазваляюць прагулку працягласцю паўгадзіны на дзень.

Паводле словаў Адамовіч, праблемы з адміністрацыяй у Статкевіча пачаліся адразу пасля пераводу ў шклоўскую калонію з магілёўскай турмы і ўзмацніліся пасля таго, як 24 сакавіка ён напісаў заяву аб адмове ад незаконных работ па самаабслугоўванні. Як растлумачыла Адамовіч, такія работы ўсе зняволеныя павінны выконваць па чарзе, прычым не больш за дзве гадзіны ў дзень, але ў дачыненні да Статкевіча гэтыя нормы адміністрацыя не выконвала. 

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць